Статистика
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0
|
Главная » 2013 » Февраль » 19
9 лістапада 2012 г. мы адзначылі круглы юбілей - 100-годдзе школы. Гісторыя сведчыць: "Школа ў вёсцы Градзянка пачала працаваць у 1912 годзе. Гэта была пачатковая школа з чатырох класаў. Будынка не было і школа размяшчалася ў доме купца Лазінскага. Першым настаўнікам быў прапаршчык царскай арміі Салаўёў. А ў хуткім часе яго змяніла маладая дзяўчына Вера Лагунова, якая правіла школай да 1923 года."
На ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя былі запрошаныя: ветэраны педагагічнай працы, славутыя выпускнікі, дырэктара школ, метадысты і інспектары аддзела адукацыі Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта. Перад прысутнымі выступілі ганаровыя госці: Галоўны спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь - Кірыновіч Ірына Фёдараўна, Старшыня раённага Савета дэпутатаў - Пузік Аляксандр Віктаравіч, Начальнік аддзела адукацыі Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта - Шаўчэнка Наталля Іванаўна, Старшыня раённага прафсаюзнага камітэта работнікаў асветы - Кулакоўская Алена Сцяпанаўна і іншыя. Лепшыя работнікі школы былі ўзнагароджаны граматамі. Вучні школы ладдзілі канцэрт.
Просмотров: 600 |
Добавил: mamai2011 |
Дата: 19.02.2013
|
|
|
|
| | |