Понедельник, 09.12.2024, 00:19
Приветствую Вас Гость | RSS

Градзянецкая сярэдняя школа
website clock скачать часы для сайта
Besucherzahler spam
счетчик посещений

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 101
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

Статут школы

ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Асіповіцкага  раённага выканаўчага  камітэта
07.12.2011г. № 25-18

                                                            

Статут
дзяржаўнай  установы  адукацыі "Градзянецкая сярэдняя школа”
(Градзянецкая сярэдняя школа)

Устав
государственного учреждения образования
«Гродзянецкая средняя школа»
(Гродзянецкая средняя школа)



г. Асіповічы, 2011 г.

1.    Агульныя  палажэнні

1.1. Дадзеная рэдакцыя Статута дзяржаўнай  установы  адукацыі  "Градзянецкая сярэдняя школа” (далей – Школа) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дадзенай установы адукацыі, зацверджанага рашэннем Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 2 снежня 2009 г. № 25-20, у сувязі з прывядзеннем яго ў адпаведнасць з  Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
          1.2. Назва  Школы:
на  рускай  мове:
поўнае – государственное учреждение образования «Гродзянецкая средняя школа»;
скарочанае – Гродзянецкая средняя школа;
на  беларускай  мове:
поўнае – дзяржаўная  ўстанова  адукацыі "Градзянецкая сярэдняя школа”;
скарочанае – Градзянецкая сярэдняя школа.
    1.3. Месца  знаходжання  Школы: 213725, Рэспубліка  Беларусь, Магілёўская  вобласць, Асіповіцкі  раён, в. Градзянка, вул. Школьная, д.1.
    1.4. Школа  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  у адпаведнасці  з  Канстытуцыяй  Рэспублікі  Беларусь, Кодэксам  Рэспублікі  Беларусь  аб  адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі,  Статутам  Школы  і  іншымі  нарматыўна-прававымі  актамі.
    1.5. Школа мае пячатку  з  адлюстраваннем  Дзяржаўнага  герба  Рэспублікі  Беларусь, штампы, бланкі  са сваёй  назвай, іншыя неабходныя  для  ажыццяўлення  сваёй  дзейнасці  рэквізіты, і  можа  мець  самастойны  разліковы  рахунак  у  банку.

2. Тып, від, прадмет, мэты  і  задачы  дзейнасці Школы

2.1. Школа з’яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі. Від установы –  сярэдняя школа.
2.2. Прадметам  дзейнасці  Школы  з'яўляецца  ажыццяўленне  навучання і выхавання на I, II і III ступенях  агульнай  сярэдняй  адукацыі, рэалізацыя  праграм  выхавання  і  абароны   законных  інтарэсаў  дзяцей, якія знаходзяцца  ў  сацыяльна небяспечным  становішчы, рэалізацыя адукацыйнай  праграмы спецыяльнай адукацыі, праграмы  дадатковай  адукацыі  дзяцей  і  моладзі.
2.3. Мэты  дзейнасці  Школы – стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне адукацыі, фарміраванне  ведаў, уменняў, навыкаў,  інтэлектуальнае, маральнае, творчае   і  фізічнае  развіццё  навучэнцаў.
    2.4. Для  дасягнення  дадзеных  мэт  Школа  ставіць  перад  сабой  задачы:
2.4.1.духоўнае  і  фізічнае  развіццё  навучэнцаў;
2.4.2. авалоданне  навучэнцамі асновамі  навук, дзяржаўнымі  мовамі  Рэспублікі  Беларусь, навыкамі  разумовай  і фізічнай  працы;
2.4.3. захаванне  і  ўмацаванне  фізічнага  і  псіхічнага  здароўя  навучэнцаў, выхаванне  асцярожнага  і  адказнага  стаўлення  да  ўласнага  здароўя  і  здароўя  іншых  грамадзян, фарміраванне    навыкаў    здаровага ладу  жыцця;
2.4.4. падрыхтоўка  маладога  пакалення  да  паўнацэннага жыцця  ў  грамадстве, у тым ліку  да  працягу  адукацыі, працоўнай  дзейнасці, сямейнага  жыцця;
2.4.5. выхаванне  грамадзяніна  Рэспублікі Беларусь;
    2.4.6. экалагічнае  выхаванне, фарміраванне  экалагічнай  культуры  навучэнцаў.  
    2.5. Медыцынская  дапамога  навучэнцам  Школы  забяспечваецца  дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароў’я па месцы знаходжання ўстановы адукацыі.           
    2.6. Школа  забяспечвае  гарантаванае  збалансаванае  харчаванне  навучэнцаў  у  адпаведнасці  з  іх  узростам  і  часам  знаходжання  ў  Школе  па  санітарных  нормах, правілах  і  гігіенічных нарматывах.
2.7. У  Школе  не  дапускаецца  стварэнне  і  ажыццяўленне  дзейнасці  арганізацыйных  структур  палітычных  партый, грамадска- палітычных  і  рэлігійных  рухаў  і  арганізацый (аб'яднанняў).

3. Звесткі аб заснавальніку

3.1. Заснавальнікам  Школы  з'яўляецца  Асіповіцкі  раённы  выканаўчы  камітэт (далей  Заснавальнік).
3.2. Месца знаходжання заснавальніка: 213760, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г.Асіповічы, вул.Сумчанкі, 30
3.3. Органам, які ўпаўнаважаны  кіраваць  Школай  і  замацаванай  за  ёй  маёмасцю, з'яўляецца  аддзел  адукацыі  Асіповіцкага  раённага  выканаўчага  камітэта (далей – Упаўнаважаны  орган).




4.Язык навучання і выхаванння, адукацыйныя праграмы,
формы атрымання адукацыі
4.1. Навучанне і выхаванне  ў  Школе  ажыццяўляецца  на  беларускай  мове.
Абавязковая для вывучэння  замежная  мова – нямецкая.
4.2. Структура  агульнай  сярэдняй  адукацыі  ў Школе  ўключае  ў  сябе  тры  ступені:
I ступень – пачатковая  адукацыя (I-IV класы);
II  ступень – базавая  адукацыя (V-IX  класы);
III ступень –сярэдняя  адукацыя (X -XI класы).
    На I ступені  агульнай  сярэдняй  адукацыі  рэалізуецца  адукацыйная  праграма  пачатковай  адукацыі.
На  II ступені  агульнай  сярэдняй  адукацыі  рэалізуецца  адукацыйная  праграма  базавай  адукацыі. Засваенне  зместу адукацыйнай праграмы  базавай  адукацыі  з'яўляецца  абавязковым.
    На III ступені   агульнай  сярэдняй  адукацыі  рэалізуецца  адукацыйная  праграма  сярэдняй  адукацыі.
          Агульная  сярэдняя  адукацыя  дае  права  на  працяг  адукацыі  на  ўзроўнях  прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй  спецыяльнай, вышэйшай  адукацыі.
    4.3. У класах інтэграванага (сумеснага) навучання і выхаванння, якія ствараюцца на I, II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуюцца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі.
    4.4. У Школе на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі можа рэалізоўвацца праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
    4.5. Навучанне ў Школе арганізавана ў вочнай форме атрымання адукацыі.

5. Крыніцы і парадак фарміравання маёмасці Школы

    5.1. Школа  з'яўляецца  юрыдычнай  асобай, мае ў  аператыўным  кіраванні  самастойную  частку  дзяржаўнай  маёмасці, самастойны  баланс, можа  ад  свайго  імя  набываць  і ажыццяўляць  маёмасныя і асабістыя  правы, быць  ісцом і  адказнікам  у  судзе,  а  таксама  ажыццяўляць  фінансаванне  праз  цэнтралізаваную  бухгалтэрыю  аддзела адукацыі.
    5.2.  Маёмасць  Школы  знаходзіцца  ў  раённай  камунальнай  уласнасці  і замацавана  на  праве  аператыўнага кіравання.  Паўнамоцтва  ўласніка  ў  дачыненні да дзяржаўнай  маёмасці  Школы ажыццяўляе  Заснавальнік. Органам, які ўпаўнаважаны  кіраваць  Школай  і  замацаванай  за  ёй  маёмасцю, з'яўляецца  аддзел  адукацыі  Асіповіцкага  раённага  выканаўчага  камітэта.
5.3. Ва ўласнасці Школы знаходзяцца будынкі, збудаванні, абсталяванне, інвентар  і іншая  маёмасць,  якая  знаходзіцца  на  яе балансе.
5.4. Школа не мае права без згоды Заснавальніка адчужаць ці іншым чынам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за сродкі, якія былі ёй выдзелены, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі.
5.5. Матэрыяльна-тэхнічная база Школы фарміруецца згодна дзеючым нарматывам, з улікам забеспячэння атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі і форм навучання.
    5.6. Школа з’яўляецца некамерцыйнай установай. Фінансаванне  Школы  ажыццяўляецца  за лік    бюджэтных  асігнаванняў, выдзяляемых  па  ўстаноўленых  нарматывах, дадатковых  бюджэтных  асігнаванняў  па  рашэнні  мясцовых  органаў  кіравання, мэтавых  фондаў  і  іншых  прыцягнутых  сродкаў.
5.7.  Дадатковымі сродкамі фінансавання Школы з’яўляюцца:
5.7.1. бязвыплатная (спонсарская) дапамога  юрыдычных і фізічных асоб;
5.7.2.  дзейнасць,  якая прыносіць  прыбыткі,  ажжыццяўляемая ў   адпаведнасці  з  заканадаўствам  Рэспублікі  Беларусь;
5.7.3. іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    5.8. Грашовыя сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, якая прыносіць прыбыткі, выкарыстоўваюцца на ўтрыманне, стварэнне і паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
     5.9. Школа  можа   ажыццяўляць  наступныя  віды  эканамічнай  дзейнасці  ў  адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам, зацверджаным  Пастановай  Дзяржаўнага камітэту  стандартызацыі  Рэспублікі  Беларусь  ад  28.12.2006 г. №65:
-80102 – агульная  пачатковая (першая  ступень  агульнай  сярэдняй  адукацыі) адукацыя
-80210 – агульная  сярэдняя адукацыя;
-85140 – іншая  дзейнасць  па  ахове  здароўя  чалавека;
-92311 – тэатральная  дзейнасць;
-92312 – канцэртная  дзейнасць;
-92313 – дзейнасць  у  вобласці  мастацкай  творчасці;
-92342 – дзейнасць  танцавальных  залаў, пляцовак, дыскатэк  і школ  танцаў;
-92521 – дзейнасць  музеяў;
-92610 – дзейнасць спартыўных  аб'ектаў;
-92620 – іншая  дзейнасць  у  вобласці  спорту;
-70200 – здача  ўнаймы  ўласнай  нерухомай  маёмасці;
-74600 – правядзенне  расследаванняў  і  забеспячэнне  бяспекі;
-74810 – дзейнасць у вобласці  фатаграфіі;
-52110 – рознічны   гандаль  у наспецыялізаваных крамах  пераважна  харчовымі  прадуктамі, выключаючы  напоі  і  тытунёвыя  вырабы;
-55510 – аказанне  паслуг  сталовымі  пры  прадпрыемствах  і  ўстановах;
-20511 – вытворчасць  дэкаратыўных  вырабаў  з  дрэва;
-20512 – вытворчасць  іншых  драўляных  вырабаў;
-20520 – вытворчасць  вырабаў  з  кары, саломкі,  матэрыялаў  для  пляцення;
-01121 – вырошчаванне  гародніны і  расады;
-01122 – кветкаводства;
-91200 – дзейнасць прафсаюзаў;
-92512 – дзейнасць бібліятэк;
-63303 – экскурсійнае абслугоўванне.
Права  на  вядзенне    дзейнасці, якая патрабуе атрымання ліцэнзіі, узнікае  ў  Школы  з  моманту  выдачы ёй  ліцэнзіі (дазволу) і спыняецца па заканчэнні тэрміну яе дзеяння.
5.10. Бухгалтарскі  ўлік  фінансава-гаспадарчай  дзейнасці  ажыццяўляецца  цэнтралізаванай  бухгалтэрыяй  аддзела  адукацыі або Школай самастойна. Пры  цэнтралізацыі  бухгалтарскага  ўліку  за  дырэктарам Школы  захоўваецца  права  распарадчыка  сродкаў.
    5.11. Школа, незалежна ад таго вядзецца  бухгалтарскі  ўлік  самастойна  або  цэнтралізаванай  бухгалтэрыяй, складае  індывідуальны  каштарыс  выдаткаў.
5.12. Права  распараджэння  бюджэтнымі  сродкамі  належыць  распарадчыку  сродкаў, спонсарскімі  сродкамі  і гуманітарнай  дапамогай - дырэктару  Школы  па  ўзгадненні  з  упаўнаважаным органам.

6. Сістэма  кіравання  Школай

6.1. Кіраванне Школай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам і здзяйсняецца на аснове прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
    6.2. Непасрэднае кіраванне  Школай  ажыццяўляе  дырэктар, які назначаецца на пасаду і звальняецца з пасады начальнікам аддзела адукацыі Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта.
    6.3. Дырэктар  Школы  вырашае  самастойна  ўсе  пытанні  дзейнасці  Школы  ў  межах  сваёй  кампетэнцыі, у адпаведнасці  са  службовымі  абавязкамі. Дырэктар  Школы  без  даверанасці дзейнічае  ад  імя  Школы, прадстаўляе  яе   інтарэсы  ва  ўсіх  установах  і арганізацыях, распараджаецца  яе  маёмасцю  і  сродкамі  ў  межах  дазволенага, усталяванага  заснавальнікам  або  ўпаўнаважаным  ім  органам, складае  дамовы, у тым ліку  працоўныя, выдае  даверанасці, выдае  загады  і  дае  ўказанні, абавязковыя  для  ўсіх  работнікаў Школы.
6.4. Дырэктар Школы ў дзейнасці па кіраўніцтву Школай узаемадзейнічае з органамі самакіравання: саветам Школы, апякунскім саветам, бацькоўскім камітэтам, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
    6.5. Асноўным органам самакіравання  Школы з’яўляецца  савет, які  абіраецца  канферэнцыяй  педагагічных  работнікаў, навучэнцаў, іх  законных  прадстаўнікоў, і  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  у  адпаведнасці  з  Палажэннем аб савеце  ўстановы адукацыі.
    6.6. З  ліку  законных  прадстаўнікоў  навучэнцаў  у  Школе  можа  стварацца  бацькоўскі  камітэт, які  з'яўляецца  органам  самакіравання  і  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  у  адпаведнасці  з  Палажэннем аб  бацькоўскім  камітэце    ўстановы адукацыі.
6.7. З мэтай садзеяння ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэння якасці адукацыі ствараецца апякунскі савет Школы, які дзейнічае   на  падставе  Палажэння аб  апякунскім савеце  ўстановы  адукацыі.
    6.8. Калегіяльным органам   Школы  з’яўляецца  педагагічны  савет, у склад якога ўваходзяць усе педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі. Педагагічны савет  дзейнічае   на  падставе  Палажэння  аб  педагагічным  савеце  ўстановы адукацыі.
    
7.Сістэма кантролю за дзейнасцю Школы

7.1. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ў Школе ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
7.2. Школа прадстаўляе ў дзяржаўныя органы кіравання адукацыяй справаздачнасць, прадугледжаную для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўсталяваным парадку.
7.3.Бухгалтарская справаздачнасць прадстаўляецца Школай дзяржаўным органам, якія ўпаўнаважаны кіраваць дзяржаўнай уласнасцю, на якія заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права праводзіць праверкі дзейнасці Школы.
7.4. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай  дзейнасці  Школы  праводзяцца  дзяржаўнымі  органамі  кантролю, упаўнаважанымі  ў  адпаведнасці з  актамі  заканадаўства  ажыццяўляць  рэвізіі (праверкі)  фінансава- гаспадарчай  дзейнасці  юрыдычных  асоб  і  ўстаноў  адукацыі.
    7.5.Школа можа ажыццяўляць самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі — усебаковы аналіз адукацыйнай дзейнасці, заснаваны на самаправерцы і самаацэнцы адукацыйнай дзейнасці. Парадак і тэрміны правядзення самакантролю вызначаюцца дырэктарам Школы.

8. Парадак фарміравання структуры і штатанага раскладу Школы

8.1. Структура Школы вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і Статутам.
Школа мае ў сваёй структуры наступныя структурныя падраздзяленні: бібліятэка, сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба, сталовая.
    8.2. Штатны расклад Школы зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з Заснавальнікам на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.
    8.3. Працоўныя адносіны з работнікамі школы рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
8.4. Права прыёму на працу педагагічных і іншых работнікаў Школы належыць дырэктару.
8.5. Аплата працы работнікаў Школы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючым  у Школе Палажэннем аб матэрыяльным заахвочванні работнікаў.




9. Кампетэнцыя заснавальніка
9.1. Да кампетэнцыі Заснавальніка Школы адносіцца:
9.1.1. зацвярджэнне Статута Школы, унясенне змяненняў і дапаўненняў у Статут Школы;
9.1.2. прыняцце рашэння аб рэарганізацыі, ліквідацыі Школы;
9.1.3. вызначэнне прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Школы, прынцыпаў фарміравання і выкарыстання яе маёмасці;
9.1.4. узгадненне назначэння на пасаду і звальненне з пасады дырэктара Школы;
9.1.5. кіраванне ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі;
9.1.6. прагназіраванне патрэбнасці ў кадрах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
9.1.7. арганізацыя павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў.
    

10. Арганізацыя  адукацыйнага  і выхаваўчага працэсаў

10.1. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу:
10.1.1. забеспячэнне якасці адукацыі;
10.1.2. кампетэнтнастны падыход;
10.1.3. ахова здароўя навучэнцаў;
10.1.4. выкананне прадугледжаных тэрмінаў працягу навучальнага года і канікул, тэрмінаў і форм атэстацыі навучэнцаў;
10.1.5. выкананне санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў;
10.1.6. стварэнне бяспечных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу;
10.1.7 стварэнне спрыяльных умоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў;
10.1.8. забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі навучэнцаў;
10.1.9. педагагічная падтрымка дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў;
10.1.10. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
10.2. Арганізацыя  адукацыйнага  працэсу  ў  Школе  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасці  з  Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнымі  стандартамі  агульнай  сярэдняй  адукацыі, а  таксама  тыпавым  вучэбным  планам сярэдняй школы і  вучэбнымі  праграмамі, распрацаванымі  і  зацверджанымі  Міністэрствам  адукацыі  Рэспублікі  Беларусь, індывідуальнымі планамі, і ўключае тэарэтычнае і практычнае навучанне, выхаваўчую дзейнасць, самастойную работу навучэнцаў, атэстацыю навучэнцаў.
10.3. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для арганізацыі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў і працоўнага навучання.
    10.4. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія.
10.5. У  Школе  ўсталяваны  адназменны  рэжым  заняткаў.
10.6. Школа  забяспечвае  вывучэнне  ўсіх  вучэбных  прадметаў  на  базавым  узроўні.
10.7. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку ў класах інтэграванага (сумеснага) навучанння і выхавання, спецыялізаваных па спорце класах ці індывідуальна.
10.8. Колькасць вучняў у класе не павінна перавышаць:
у I–IV класах – 20 навучэнцаў;
у V–XI класах – 25 навучэнцаў;
у класах інтэграванага навучання – 20 навучэнцаў.
    10.9. Дазваляецца дзяленне класаў на групы ў выпадках, якія вызначаны Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
    10.10. Школа для аказання дапамогі сям’і ў адукацыі і выханні навучэнцаў, стварэння  ўмоў для развіцця творчых здольнасцей па жаданні і запытам законных прадстаўнікоў навучэнцаў могуць фарміравацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I–IX класаў, якія дзейнічаюць на падставе Палажэння, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
10.11. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна на падставе рашэння дырэктара Школы, у адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам ці ў выпадках і парадку, якія вызначаюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
    10.12. Для навучэнцаў, якія па медыцынскім паказанням часова ці пастаянна не могуць наведываць Школу, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму.
    Пералік медыцынскіх паказанням для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам аховы здароў’я Рэспублікі Беларусь.
    Рашэнне аб атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі на даму прымаецца аддзелам адукацыі Асіповіцкага райвыканкама на падставе заяў навучэнцаў ( законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.
    Парадак атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
    10.13. У школе можа арганізоўвацца адукацыйны працэс па рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Навучанне па праграмах дадатковай адукацыі ажжыццяўляецца на базавым ўзроўні.
10.14. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй   адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыяй па прадметах.
Атэстацыя навучэнцыў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці па кожнаму прадмету, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Парадак правядзення бягучай і прамежкавай атэстацыі навучэнцаў вызначаецца Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
10.15. Навучэнцам, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы  базавай адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі  (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай).
Навучэнцам, якія засвоілі адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору  з  узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём).
Навучэнцам, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, выдаецца пасведчанне аб спецыяльнай адукацыі.
Навучэнцам, якія не завяршылі засваенне зместу адукацыйных праграм, выдаецца спраўка аб навучанні.
10.16. Асноўнымі складальнікамі выхаваўчага працэсу ў Школе з’яўляюцца:
10.16.1. грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;
10.16.2. ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў ведаў асноў дзяржаўнай ідэалогіі;
10.16.3. духоўнае выхаванне, накіраванае на засваенне навучэнцамі агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;
10.16.4. эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў эстэтычнага густу;
 10.16.5. выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў патрэбнасці ў самаразвіцці і сацыяльным узаемадзеянні, псіхалагічнай культуры;
10.16.6. выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, усведамленне значнасці здароўя, фізічнага ўдасканальвання;
10.16.7. гендэрнае выхаванне, якое накіравана на фарміраванне ў навучэнцаў уяўлення аб ролі і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве;
10.16.8. сямейнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўных адносін да сям’і і выхавання дзяцей;
10.16.9 працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў адносін да працы як да асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, усведамленне значнасці прафесійнай дзейнасці;
10.16.10 экалагічнае выхаванне, накіраванае на     фарміраванне ў навучэнцаў каштоўных адносін да прыроды;
10.16.11. выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці, паўсядзённым жыцці;
10.16.12. выхаванне культуры быту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўных адносін да матэрыяльнага асяроддзя, умення эфектыўна выкарыстоўваць вольны час.
10.17. Праграма выхавання Школы распрацоўваецца тэрмінам на пяць гадоў на падставе Канцэпцыі і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі і вызначае мэты, задачы, асноўныя напрамкі, формы і метады выхавання навучэнцаў з улікам асаблівасцей, запытаў і схільнасцей навучэнцаў у Школе і зацвярджаецца дырэктарам Школы.
10.18. План ідэалагічнай і выхаваўчай работы Школы распрацоўваецца на бягучы вучэбны год на падставе Праграмы выхавання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, вызначае мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання навучэнцаў, тэрміны і месца іх правядзення, удзельнікаў, асоб адказных за іх правядзенне, і зацвярджаецца дырэктарам Школы.

11. Звесткі аб стварэнні і рэарганізацыі ўстановы

11.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Градзянецкая сярэдняя школа” была створана рашэннем Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 2.12.2009г. №25-20 на базе Градзянецкай сярэдняй школы.
11.2. Школа лічыцца створанай як юрыдычная асоба з моманту яе дзяржаўнай рэгістрацыі (пасведчанне ад 1.02.2010г. № 790677588).
    
12. Парадак рэарганізацыі і ліквідацыі Школы

    12.1.Спыненне дзейнасці Школы (рэарганізацыя або ліквідацыя) ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам.
    12.2. Рашэнне аб ліквідацыі Школы прымаецца Заснавальнікам, на падставе ацэнкі наступстваў ліквідацыі з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню на узроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізоўваюць праграмы агульнай сярэдняй адукаці на дадзенай тэрэторыі.
    12.3. Рэарганізацыя або ліквідацыя Школы ажыццяўляюцца, як правіла, па заканчэнні навучальнага года. Заснавальнік прымае меры па пераводу навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, вызначаным Уладам Рэспублікі Беларусь.
12.4. Від Школы можа быць зменены. Рашэнне аб змяненні віду Школы прымае Заснавальнік па ўласнай ініцыятыве ці па ініцыятыве Школы пры сукупнасці наступных умоў: абаснаваная неабходнасць змены віду Школы; адпаведнасць Школы заяўленаму віду; узгадненне з месным выканаўчым органам.

Заснавальнік:  Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Календарь
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Гродзянка

Copyright MyCorp © 2024